» » » » Мопассан Де - Каханне (на белорусском языке)

Мопассан Де - Каханне (на белорусском языке)

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Мопассан Де - Каханне (на белорусском языке), Мопассан Де . Жанр: Разное. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале kniga-online.org.
1 2 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Карл - на каленях, з упёртай у плячо стрэльбаю - з трывогаю сачыў за ёю, падчэкваў, каб яна падляцела блiжэй.

- Ты забiў самку, - растлумачыў ён, - самец ужо не паляцiць адсюль.

I праўда, чырок не адлятаў; ён безупынна вiўся i енчыў над намi. Нiколi яшчэ крык болю не рваў мне сэрца так, як няўцешны поклiч, гаротнае нараканне гэтай абнядоленай, засмучанай крылатай iстоты.

Часам качар кiдаўся ў бок ад нацэленай на яго стрэльбы; здавалася, ён быў ужо гатовы ляцець далей адзiн. Але ён так i не наважваўся на гэта i неўзабаве вяртаўся назад, шукаючы сваю сяброўку.

- Пакладзi качку на зямлю, - сказаў Карл, - тады ён падляцiць блiжэй.

I праўда, чырок адразу ж кiнуўся да яе, забыўшыся пра небяспеку, ашалелы ад сваёй птушынай любовi да птушкi, якую я звёў са свету.

Карл стрэлiў; было такое ўражанне, што знячэўку лопнула нябачная струна, якая падтрымлiвала птушку ў небе. На маiх вачах чорны камячок крута сарваўся ўнiз i з шумам упаў у трыснёг. П'еро прынёс птушку.

Я паклаў абодвух чыркоў, ужо халодных, у адзiн падсумак... У той жа дзень я вярнуўся ў Парыж.

1 2 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
Читать и слушать книги онлайн