» » » » Андрэ Моруа - Бiяграфiя (на белорусском языке)

Андрэ Моруа - Бiяграфiя (на белорусском языке)

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Андрэ Моруа - Бiяграфiя (на белорусском языке), Андрэ Моруа . Жанр: Разное. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале kniga-online.org.
1 2 3 4 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

- Безумоўна, я не апублiкую нi радка без вашага дазволу, лэдзi Спенсэр-Свiфт, нi за што на свеце я не пасмеў бы зрабiць вам прыкрасць. Аднак, павiнен прызнацца, што не разумею...

- I не трэба, каб вы разумелi. Я прашу толькi аднаго - забыць.

Ён уздыхнуў:

- Няхай будзе так. Я адмаўляюся ад гэтых успамiнаў... i ад маёй кнiгi.

- Вельмi пахвальна i вельмi разумна. Меншага ад француза я i не чакала. А цяпер пагаворым аб iншым. Скажыце, пан Марсена, цi падабаецца вам ангельскi клiмат?

Пасля снедання яны спусцiлiся ў склеп у суправаджэннi Мiлера. Цяжкiя дзверцы сейфа расчынiлiся. Старая лэдзi ўласнаручна далучыла да скураных каробак i сярэбраных кафейнiкаў белы альбом i пакет пажоўклых пiсем, перавязаных ружовай стужкай. Пасля чаго Мiлер замкнуў сейф.

- Тут iм ляжаць вечна, - весела прамовiла яна.

Калi яны вярнулiся, першая група турыстаў, вылезшы з аўтобуса, накiроўвалася ў хол купляць уваходныя бiлеты i паштоўкi. Мiлер падрыхтаваўся разыграць сцэну з партрэтамi.

- Зойдзем на хвiлiнку, - прапанавала лэдзi Спенсэр-Свiфт свайму госцю.

Яна стала ў куток, далей ад турыстаў, але слухала вельмi ўважна.

- Вось гэта, - сказаў дварэцкi, - сэр Уiльям Спенсэр-Свiфт (1775-1835). Ён прымаў удзел у бiтве пры Ватэрлоо, быў асабiстым другам Велiнгтона. Малюнак пэндзля сэра Томаса Лоўрэнса, гэтак жа, як i партрэт лэдзi Спенсэр-Свiфт, жонкi сэра Ўiльяма.

Нейкая дзяўчына, каб лепш разгледзець, жвава высунулася наперад i з павагай прашаптала:

- Тая самая...

- Так, - адказаў цiха дварэцкi, - тая самая, што была палюбоўнiцай лорда Байрана.

Старая лэдзi кiнула на маладога француза пякучы позiрк i з трыумфам прамовiла:

- Ага, чулi!..

1 2 3 4 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
Читать и слушать книги онлайн