З. Дашкевіч - Чарвяк
На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу З. Дашкевіч - Чарвяк, З. Дашкевіч . Жанр: Прочее. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале kniga-online.org.
Перейти на страницу:
Выцягнуўшы свае пажыткі да лесвіцы я прыслухаўся да вуглавой адзіночкі: цішыня. “Так, спіць”, — прашаптаў я. Што ж, адпачывай, браце-чарвяк, і табе трэба сілы.
А я, таксама чарвяк,“чарвяк, а не чалавек, знявага ў людзей і пагарда ў народзе” (Псалом 2 цара Давіда, верш 7), пасунуўся далей па гэтым шляху. Недзе ж павінна яно атрымацца і ў нас. Павінна атрымацца, бо той, хто прызнаў сябе зняважаным і пагарджаным чарвяком, быў таксама і самым вялікім царом пад нябёсамі, з роду каторага пайшоў Той, Хто і нас, зняважаных і пагарджаных чарвякоў, робіць царамі на зямлі і валадарамі (Адкрыццё 5:10).
Адпачывай, чарвяк, а я пасунуся. Я веру: атрымаецца і ў нас. Бо навошта тады ўсё?..
Перейти на страницу: